Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

З 00.01 16 ліпеня Латвія забароніць уезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі. Пра гэта паведамляе падатковая служба Латвіі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

З аўторка, 16 ліпеня, з 00.01 зарэгістраваным у Беларусі легкавым аўтамабілям будзе забаронены ўезд у Еўрапейскі саюз праз беларуска-латвійскія і расійска-латвійскія памежныя пераходы. Рашэнне прынятае ў адпаведнасці з новым пакетам санкцый і з мэтай знізіць рызыку абыходу абмежаванняў ЕС, растлумачылі ў падатковай службе Латвіі.

Беларускія легкавікі ў латвійскіх пунктах пропуску будуць разварочваць.

«У выпадку адмовы асобы выконваць указанні мытнага органа, у тым ліку вяртацца ў Беларусь ці Расію, можна будзе прыняць рашэнне пра канфіскацыю транспартнага сродку ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі», — удакладнілі ў падатковай службе.

Канфіскаваныя аўтамабілі плануецца потым прадаваць, а атрыманыя сродкі скіроўваць на падтрымку Украіны.

Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі, уключаючы дэлегацыі, амбасады і прадстаўніцтвы.

Акрамя таго, Мінюст Латвіі прапрацоўва пытанне ўнясення зменаў у заканадаўства, якія забароняць знаходжанне ў краіне аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, і іх транзітны праезд.

«Запланаваныя змены ў нарматыўныя акты запатрабуюць ад уладальнікаў транспартных сродкаў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, якія заехалі на тэрыторыю Латвіі, у пэўны тэрмін перарэгістраваць гэтыя транспартныя сродкі ў Латвійскай Рэспубліцы, а таксама акрэсліць наступствы і адказнасць фізічных асобаў у выпадку невыканання гэтых абавязанняў. <…> Чакаецца, што выкарыстанне зарэгістраваных у Беларусі транспартных сродкаў у дарожным руху не будзе дазволенае нават для транзітнага перасячэння Латвіі», — піша Delfi.

Кіроўцам, якія раней заехалі ў Латвію на легкавых аўто з беларускай рэгістрацыяй, дазволяць вярнуцца на радзіму, калі транспартныя сродкі не былі задэклараваныя «як тавары», а выкарыстоўваюцца толькі для перамяшчэння.