«Не хачу рамантызаваць вайну — гэта страшная рэч. Але асабіста мне яна падабаецца». Інтэрв'ю з маладым штурмавіком роты Сахашчыка30 кастрычнiка 2023 у 14.38«Тыя, хто едзе ваяваць за другую краіну, — гэта пэўнага розуму і характару людзі. Або прайдзісветы, або шукальнікі прыгод, або тыя, каму не хапае вострых эмоцый, або хто лічыць сябе пакінутым і непатрэбным. Не кажу за ўсіх, але так па большай частцы. І ў той жа момант — гэта ідэйныя, як я быў напачатку. Ехаў дапамагчы Украіне, бо яна дапамагла мне. Але я так думаў, роўна пакуль не патрапіў на першую аперацыю і мяне не торкнула».